“Родная мова… Яна ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных бедарускіх казак, легендаў, паданняў”, - такімі словамі пачала настаўніца мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы пра родную мову, успомнілі пра першадрукара Францыска Скарыну, актыўна адказвалі на пытанні, прысвечаныя дадзенай тэматыцы.