07.02. 2026 года ў шосты школьны дзень Любачынскай сярэдняй школы прайшла гульня- падарожжа “Я родным краем ганаруся”. Вучні з задавальненнем адправіліся ў цудоўнае падарожжа Беларусі, дзе яны змаглі высветліць, што ведаюць пра сваю краіну, пра родныя мясціны, пра славутых людзей. Актыўна ўдзельнічалі ў праекце “Мы родам з Беларусі”, дзе кожны з вучняў меў магчымасць прадэманстраваць свае веды пра краіну і тым самым даказаць, што ён сапраўдны Беларус. Усе разам зрабілі лэпбук пра родную Беларусь, у якім і рамёствы, і сімвалы, беларуская кухня, святы Беларусі і шмат іншага!