Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Школьные новости

21.02.2024

Дзень роднай мовы

21 лютага ў ДУА “Любачынская сярэдняя  школа” прайшоў Дзень роднай мовы. Свае цікавыя напрацоўкі дэманстравалі настаўнікі беларускай мовы, творчыя здольнасці праяўлялі навучэнцы. А ўсе разам стварылі сапраўднае свята роднай мовы і культуры.

Прыгожай беларускай песняй “Беларусь мая” ў выканані вучаніцы 9 класа пачалося адкрыццё свята.Удзельнікі інтэрактыўнай гульні “Знаўцы беларускай мовы” актыўна адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, філворды з зашыфраванымі назвамі абласных цэнтраў Беларусі, вызначылі імя пісьменніка, уражэнца пэўнага раёна нашай краіны, адгадвалі метаграмы  і шарады.

Вучні 8-11 класаў праявілі свае здольнасці ў конкурснай праграме “Квітней, родная мова!” Свята завяршылася песняй С.Макея  “Наша мова”. Навучэнцы атрымалі салодкія пачастункі.